На «Талаке» збіраюць грошы на анекдоты

Краудфандынг крочыць па планеце...

Ну, добра, не па ўсёй. Але на Беларусі ён стаў, здаецца, лепшым зродкам кнігавыдання.

Вось новы праект — кніга Сяргея Шапрана "Беларускі гістарычны анекдот", перадзагад на якую распачаўся на "Талаке". Вось тут.

Амаль 400 старонак, больш за 100 асобаў, больш за 500 анекдотаў!

Гістарычны анекдот – жанр “паветраны”, які часта так і застаецца ў катэгорыі вуснай гісторыі. Байкі, кур’ёзныя і проста цікавыя моманты, звязаныя з вядомымі асобамі, часта знікаюць разам з імі, пакідаючы толькі сухія біяграфіі ў Вікіпедыі. Тым часам, менавіта такія гісторыі найлепей характарызуюць асобу, паказваюць яе чалавечыя якасці і рысы.

Аўтар праекта на збору грошаў — Глеб Лабадзенка, за што яму шчыры дзякуй.

Добавить комментарий