Распачаўся трэці сезон прэміі імя Цёткі

Як паведамляюць на сайце "ПЭН-цэнтра", 

Распачынаецца трэці сезон Прэміі Цёткі, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. На конкурс прымаюцца кнігі 2017 года, напісаныя на беларускай мове.

Прэмія Цёткі ўручаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія — аўтару арыгінальнай беларускай кнігі) і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі). Для кожнай намінацыі асобнае журы вызначыць аднаго пераможцу. Кожны з іх атрымае грашовы прыз, эквівалентны 2000 даляраў.

Каб падаць кнігу на разгляд, трэба запоўніць форму на сайце ciotka.by.

Жадаю ўсім поспеху! А я буду пільна сачыць: нам з Жэняй Пастэрнак патрэбныя добрыя кніжкі для аглядаў на ТБ.

Добавить комментарий